25 красавiка 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтрансгаз» перайменавалі

43
«Белтрансгаз» перайменавалі

Лукашэнка дазволіў перайменаваць Белтрансгаз ў ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»

Лукашэнка сваім указам № 154 ад 4 красавіка 2013 года дазволіў Газпрому выкарыстоўваць у назве сваёй беларускай «дочкі» афіцыйную скарочаную назву Беларусі.

Спецыяльны дазвол Лукашэнкі на перайменаванне атрыманы ў сувязі з тым, што ў Беларусі камэрцыйным і грамадскім арганізацыям забаронена выкарыстоўваць у назвах слова «Беларусь».

Нагадаем, што 8 траўня 2007 года было падпісанае пагадненне (паміж Дзяржаўным камітэтам маёмасці Рэспублікі Беларусь і ААТ «Газпрам») куплі-продажу ААТ «Газпром» часткі належных Беларусі акцый ААТ «Белтрансгаз». 25 лістапада 2011 года ААТ «Газпром» набыў астатнія 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» і стаў яго ўласнікам.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках