25 красавiка 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беразоўскага не будуць хаваць да лета

31
Беразоўскага не будуць хаваць да лета

Патолагаанатамы будуць даследаваць цела Барыса Беразоўскага цягам двух месяцаў.

Інфармацыі пра месца пахавання алігарха пакуль няма, піша УНІАН.

Паведамленне аб гэтым паступіла сёння ад управы паліцыі рэгіёна даліны ракі Тэмза. Днямі СМІ паведамілі пра тое, што бізнэсовец будзе пахаваны на лонданскіх могілках Ганэрсбэры- такая пастанова нібыта была прынятая ягонымі дочкамі Лізаветай і Кацярынай.

Між тым, паліцыянты, якія расследуюць справу, заявілі, што не ведаюць, дзе менавіта Барыс Беразоўскі здабудзе вечны спачын. Інфармацыя пра месца пахавання пакуль не была афіцыйна пацверджаная ні ягонымі сваякамі, ні Аляксандрам Гольдфарбам, кіраўніком створанага Беразоўскім Фонду грамадзянскіх свабод.

Беразоўскі быў знойдзены мёртвым 23 сакавіка ў сваім доме пад Лонданам. Брытанская паліцыя вылучыла асноўнай версіяй смерці алігарха павешанне. Пры ускрыцці экспэрты выявілі ў Бярозаўскага пералом рабрыны. На каранерскіх слуханнях афіцэрка паліцыі паведаміла, што на шыі Беразоўскага быў завязаны вузел з «так званай лігатуры». Пры гэтым яна не патлумачыла, аб чым канкрэтна ідзе гаворка. Да «лігатуры», з розных звестках, можа належаць шнур, дрот або кабель.

Сябры бізнэсоўцa не вераць у версію самагубства.

Расейскія і беларускія СМІ неаднаразова пісалі пра сувязі паміж Лукашэнкам і Беразоўскім і пра бізнэс-інтарэсы алігарха ў Беларусі.

Адзначалася, што алігарх часта наведваў Беларусь, нягледзячы на тое, што ён абвешчаны ў Расеі ў вышук.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках