25 красавiка 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч задумаў рэферэндум на прыклад Лукашэнкі

53
Януковіч задумаў рэферэндум на прыклад Лукашэнкі

Рэферэндум аб змене Канстытуцыі можа быць выкарыстаны Віктарам Януковічам для ўзмацнення сваіх паўнамоцтваў на прыклад беларускага правадыра.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў палітолаг Вадзім Карасёў.

Экспэрт адзначыў, што ідэя такога рэферэндуму існуе як «ахвота ў некаторых», але выяўнай уявы парламенцкай будучыні ва ўлады няма, піша «Новы рэгіён».

«Практычна мы бачым дэградацыю Вярхоўнай Рады як постсавецкага інстытута. Яна яшчэ не здольная працаваць як еўрапейскі парламент, як незалежны парламент, як сапраўдны парламент, але ўжо не можа працаваць выключна ў ручным рэжыме як прыдатак выканаўчай улады. Рэвалюцыйная парламенцкая сітуацыя палягае ў наступным: ПР не жадае працаваць па-новаму, але не здольная ўжо працаваць па-старому. І апазіцыя: не хоча па-старому, але не здольная яшчэ працаваць па-новаму. Адсюль - клінч», - мяркуе палітолаг.

Што да правядзення ўсеўкраінскага рэферэндуму, Карасёў правёў аналогію з падзеямі ў Беларусі 1996 года, калі ў выніку парламенцкага крызісу Лукашэнка ўсталяваў у краіне аднаасобную ўладу.

«Хутчэй, рэферэндум, як інструмент выхаду з парламенцкага крызісу ў карысць цяперашняй улады. Ён хутчэй спрабуе паўтарыць сітуацыю Беларусі 1996 года. Лукашэнка праводзіць рэферэндум і затым уводзіць на аснове яго вынікаў прэзідэнцкае кіраванне. І вось кіруе ўжо з 1994 года», - сказаў палітолаг.

Карасёў мяркуе, што ўкраінская ўлада, у выпадку правядзення рэферэндуму, будзе імкнуцца зрэалізаваць менавіта гэты варыянт.

Нагадаем, беларуская апазіцыя, АБСЕ, Рада Еўропы і Еўрапейскі звяз афіцыйна не прызналі вынікі рэферэндуму 1996 года, абвясціўшы іх незаконнымі з прычыны таго, што ён праводзіўся з сур'ёзнымі працэдурнымі парушэннямі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках