29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады скасавалі кантракт з літоўскім сябрам Лукашэнкі

9
Беларускія ўлады скасавалі кантракт з літоўскім сябрам Лукашэнкі

Літоўскаму алігарху Ўладзіміру Раманаву адмовілі ў будаўніцтве шматфункцыйнага комплексу ў Менску.

Гэта вынікае з указу Лукашэнкі № 151, падпісаным 4 красавіка і апублікаванага на Нацыянальным прававым партале.

У ім гаворыцца пра тое, што кантракт з кампаніяй Ūkio banko investicinė grupė, якая належыць Уладзіміру Раманаву, падпісаны ў 2007 годзе, спыняе дзеянне. Ён меў дачыненне да будаўніцтва шматфункцыйнага комплексу на базе стадыёна «Трактар» у Менску. Прычыны новага ўказа правадыра пакуль невядомыя.

Уладзімір Раманаў - адзін з найбуйнейшых літоўскіх алігархаў. СМІ неаднаразова пісалі пра ягоныя сувязі з беларускім дыктатарам і інтарэсах у нашай краіне. У прыватнасці, Уладзімір Раманаў у свой час атрымаў некалькі пляцовак пад забудову ў Менску. Сярод ягоных беларускіх актываў было і будаўніцтва новага стадыёна на месцы «Трактара», а таксама - забудова прылеглай тэрыторыі. Гэта блізу 280 тыс м2, у якія трэба было ўкласці блізка што 700 млн даляраў. Таксама літоўцы ладзіліся інвэставаць у жытло на Менскіх ускраінах - у комплексы «Каменная Горка» (150 тыс м2 жылля) і «Лошыца» (220 тыс м2).

Нагадаем, у лютым 2013 года Цэнтрабанк Літвы абмежаваў дзейнасць банка Ūkio bankas, які належыць Уладзіміру Раманаву. Гэта адбылося праз рызыкоўныя тэндэнцыі дзейнасці банка апошнім часам і дзеянняў, якія акцыянеры рабілі на шкоду банку, а таксама - дзеля невыканання наказаў кантрольных устаноў. Пастанова была прынятая, калі кантрольныя органы Літвы пераканаліся, што іншыя ўстаноўленыя законам захады для абароны інтарэсаў укладчыкаў і грамадскага інтарэсу недастатковыя.

Некалькі дзён таму праблемы ў алігарха пачаліся і ў Босніі. Паліцыя гэтай краіны расследуе ўхіленне ад выплаты падаткаў на гліназёмным заводзе «Бірач», які належыць Уладзіміру Раманаву.

Фота: Obzor.lt

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках