26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі могуць забараніць «Вікіпэдыю»

28
У Расеі могуць забараніць «Вікіпэдыю»

Раскамнагляд унёс артыкула Інтэрнэт-энцыклапэдыі «Вікіпэдыя» у рэестр забароненых сайтаў.

Аб гэтым паведамляецца ў запісе расейскай версіі энцыклапэдыі ў «Твітэры».

«Вось яно нарэшце і здарылася: нас унеслі ў чорны спіс (двойчы?) за артыкул «Курэнне канабіса», - значыцца ў паведамленні.

У паведамленні Раскамнагляду, якое было атрыманае і апублікаванае на сайце «Вікіпэдыі», сказана, што пастанова аб забароне артыкула была прынятая 26 сакавіка 2013.

Агулам у рэестр трапілі 15 артыкулаў з «Вікіпэдыі». « Раскамнагляд кажа, што агулам у рэестры 15 старонак», - паведамляецца ў «Твітэры».

Рэестр забароненых у Расеі сайтаў быў створаны ў лістападзе 2012 года. У яго ўносяцца рэсурсы, якія, на думку ўлад, утрымліваюць дзіцячую парнаграфію, прапаганду наркотыкаў або суіцыду. Пастановы аб забароне сайтаў прымаюць у Раскамнаглядзе, Расспажыўнаглядзе або Федэральнай службы кантролю за абарачэннем наркотыкаў.

З моманту пачатку працы рэестра ў яго трапілі шэраг буйных рэсурсаў. У прыватнасці - энцыклапедыя «Луркоморье» і відэахостынг YouTube. Пасля выдалення матэрыялаў, да зместу якіх узніклі прэтэнзіі, гэтыя сайты выключылі з спісу.

Расейская апазіцыя уважае рэестр за інструмэнтам цэнзуры і заяўляе, што ўлады выкарыстоўваюць яго для здушэння іншадумства ў сеціве.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках