19 красавiка 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя патрабуе санкцый ЕЗ супраць улад

10
Украінская апазіцыя патрабуе санкцый ЕЗ супраць улад

Парламэнцкія фракцыі «Батькивщина», «Свабода» і «УДАР» заяўляюць пра гатовасць падтрымаць законапраекты, накіраваныя на еўраінтэграцыю Украіны.

Гаворка пра гэта ідзе ў заяве лідараў фракцый - Арсенія Яцэнюка, Алега Цягнібока і Віталя Клічко, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць усе належным чынам падрыхтаваныя і разгледжаныя згодна з парламенцкай працэдурай еўраінтэграцыйныя законы, у тым ліку пададзеныя урадам. Як гэта было, напрыклад, падчас ратыфікацыі змен у Пагадненне аб спрашчэнні падрыхтоўкі віз», - паведамляецца ў супольнай заяве.

Разам з тым, лідары фракцый падкрэсліваюць, што ў апазіцыі ёсць свой пакет законапраектаў на выпадак, калі ўлада не падрыхтуе праекты законаў, накіраваныя на збліжэнне Украіны з ЕЗ.

«Мы заклікаем Еўрапейскі Звяз не рабіць украінцаў закладнікамі злачыннай антынароднай палітыкі цяперашняй улады, а ўсіх, ад каго гэта залежыць, зрабіць усё магчымае для своечасовага і поўнага выканання крытэраў, дасягненне якіх патрэбнае для падпісання Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. У прыватнасці, тых, якія тычацца вызвалення палітычных зняволеных Юліі Цімашэнкі, Юрыя Луцэнкі ды іншых», - значыцца ў заяве.

«Мы перакананыя ў патрэбе ўжывання асабовых санкцый супраць тых высокапастаўленых службовых асоб, якія з'яўляюцца адказнымі за правядзенне палітычных рэпрэсій на Украіне і сістэматычнае парушэнне правоў чалавека», - падкрэсліваюць у апазіцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках