19 траўня 2024, Нядзеля, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскага тралейбуса выбухнула кола

85

У выніку здарэння пацярпела адна з пасажырак.

Відэа аварыі апублікаваў на YouTube відавочца.

«6 красавіка а 17.20 на Партызанскім праспекце каля скрыжавання з вуліцай Варвашэні ў тралейбусе 3-га маршруту «стрэліла пярэдняе кола. Кіроўца здолела ўтрымаць тралейбус, бо ён рухаўся з невялікай хуткасцю. Праз выбух былі пашкоджаныя ўнутраная і знешняя ашалёўка тралейбуса, сарваныя седалы з двух крэслаў. На падлозе апынулася аглушаная дзяўчына», - піша ён.

Пасажыры разам з кіроўцам надалі першую медыцынскую дапамогу пацярпелай і выклікалі хуткую.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках