16 красавiка 2024, aўторак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Femen» паслалі Пуціна на х...

94
«Femen» паслалі Пуціна на х...

Актывісткі ўкраінскага руху «Femen» правялі акцыю падчас наведвання расейскім прэзідэнтам і канцлерам Германіі Ганаверскай выставы.

Дзяўчаты распрануліся ў прысутнасці Уладзіміра Пуціна і Ангелы Меркель, калі тыя аглядалі стэнд Volkswagen, паведамляецца ў афіцыйным акаўнце арганізацыі ў «Твітэры».

Актывісткі выкрыквалі нецэнзурныя лозунгі на англійскай мове. На спіне адной дзяўчыны было напісана «Ідзі на х...й, Пуцін», а на грудзях - «Fuck dictator». Удзельніц акцыі затрымала ахова. Блогер Рустем Адагамаў апублікаваў падрабязную фотасправаздачу затрымання дзяўчат.

Палітыкі не звярнулі ўвагі на актывістак і прайшлі ў наступную залу, піша ён, аднак на апублікаваных здымках відаць, што і Меркель, і Пуцін заўважылі акцыю. Больш за тое, прэзідэнт РФ падняў абодва вялікіх пальца на руках угору, што звычайна азначае знак ухвалы, піша NEWSru.com.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў акцыю Femen «звычайным хуліганствам». Сам Пуцін пры гэтым сказаў, што акцыя яму спадабалася. «Што яны там крычалі, шчыра кажучы, я не вельмі пачуў, таму што сек'юрыці працуюць вельмі жорстка. Такія здаровыя лбы наваліліся на дзяўчынак. Гэта, мне здаецца, няправільна, можна было бы мякчэй з імі абыходзіцца», - заявіў прэзідэнт Расеі, адзначыўшы, што ведаў пра падрыхтоўку акцыі Femen.

Перад адкрыццём Ганаверскай выставы, 7 красавіка, каля цэнтральнага ўваходу адбыўся мітынг супраць Пуціна. Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнт РФ не заўважыў акцыі пратэсту.

Уладзімір Пуцін знаходзіцца з візітам у Германіі. На Захадзе Пуціна крытыкуюць за ўціск НКА ў Расеі, а таксама з-за пазіцыі па Сірыі, якая заключаецца ў неўмяшанні. Пасля Германіі Пуцін адправіцца ў Нідэрланды, дзе мясцовыя ЛГБТ-актывісты ўжо рыхтуюцца да акцый пратэсту ў сувязі з прыняццем у Расеі закона аб забароне прапаганды гомасэксуалізму.

Актывісткі «Femen» раней ладзілі акцыі пратэсту супраць Пуціна. У снежні 2012 года яны сустракалі яго ў аэрапорце Брусэля. На целах дзяўчат былі надпісы «Апакаліпсіс дэмакратыі», «Пуцін, ідзі ў...» і іншымі. Акрамя таго, у сакавіку 2012 года актывісткі Femen ладзілі акцыю на выбарчым участку, дзе галасаваў Пуцін.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках