28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакейная зборная Беларусі сёння гуляе з Канадай

16
Хакейная зборная Беларусі сёння гуляе з Канадай

Каманда Андрэя Скабелкі правядзе свой чацвёрты матч на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Швецыі і Фінляндыі.

Матч беларусаў з канадцамі пачнецца ў 21.15, прамая трансляцыя - на тэлеканале «Беларусь-2».

Нашы хакеісты адпачывалі тры дні, а канадцы ўчора разграмілі Швецыю - 3:0.

Нагадаем, зборная Беларусі (дарэчы, самая маладая на першынстве) прайграла Чэхіі (0:2) і Швецыі (1:2), выйграла ў Славеніі (4:3).

У сваёй групе беларусы пакуль на 6-м месцы. Турнірная табліца выглядае наступным чынам: Швейцарыя - 11 ачкоў (пасля 4-х гульняў), Канада - 10 (4), Швецыя - 9 (5), Нарвегія - 6 (4), Чэхія - 5 (4), Беларусь - 3 (3), Данія - 3 (4), Славенія - 1 (4), перадае «Еўрарадыё».

На гэтым этапе ў зборнай Беларусі засталіся яшчэ матчы з Нарвегіяй (11 траўня, 21.15), Даніяй (13 траўня, 17.15) і Швейцарыяй (14 траўня, 13.15).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках