25 красавiка 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гагік Царукян запрасіў Лукашэнку на адкрыццё царквы і казіно

41
Гагік Царукян запрасіў Лукашэнку на адкрыццё царквы і казіно

Пра гэта паведамляе армянская прэса.

Армянскі алігарх, старшыня партыі «Квітнеючая Арменія» Гагік Царукян збіраецца адкрываць 14 траўня ў Абавян царкву імя Святога Аванеса, пабудаваную сродкамі яго сям'і.

«У раскошнай цэрымоніі прымуць удзел прадстаўнікі духоўнага і свецкага свету, а таксама Аляксандр Лукашэнка, які з'яўляецца сябрам Царукяна. Хоць прэс-сакратар Царукяна запэўнівае, што спіс запрошаных яшчэ не канчатковы, таксама невядома, хто асвяціць царкву.

Ёсць інфармацыя аб тым, што ў той жа дзень Гагік Царукян жадае арганізаваць адкрыццё цэнтра адпачынку, казіно, забаўляльнага цэнтра «Фараон», што знаходзіцца на трасе Ерэван-Севан, каля вёскі Балаавіт. У цэнтр уваходзяць былое казіно «Шангры Ла», гасцінічны цэнтр «Кемпінскі», дзе таксама ёсць казіно і каля дзесятка маленькіх комплексаў для адпачынку», - піша газета «Грапарак».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках