28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер зборнай Канады: Лёгкага жыцця ў нас не будзе

3
Трэнер зборнай Канады: Лёгкага жыцця ў нас не будзе

Зборную Беларусі на шведска-фінскім чэмпіянаце свету чакае чарговая праверка на злом.

Пасля чатырохдзённага прастою каманда Андрэя Скабелкі выйдзе на лёд супраць канадцаў. З родапачынальнікамі хакея беларусы згулялі ўдала толькі двойчы ў гісторыі - у таварыскім матчы ды на Кубку Палесся. Калі ж на кану стаяла шмат, паўночнаамерыканцы слабіну не давалі. У гэты раз таксама не збіраюцца. Галоўны трэнер зборнай Канады Лінда Раф (на фота) у размове з карэспандэнтам pressball.by прызнаўся, што яго каманда на старце турніру сілаў не эканоміць, а таксама адзначыў, што ў беларусаў майстравітыя гульцы з выдатным катаннем.

- Чаго чакаеце ад матчу з беларусамі?

- Будзе цяжка, як і ва ўсіх паядынках чэмпіянату свету. Шведам ў панядзелак прыйшлося няпроста з вашай камандай – лік 2:1 кажа сам за сябе. Лёгкага жыцця не будзе і ў нас.

- Ці шмат што ўвогуле ведаеце пра зборную Беларусі?

- Бачыў некаторыя яе матчы. Вашы хлопцы валодаюць майстэрствам, добра катаюцца. Можа, некаторым камандам на гэтым чэмпіянаце цяжка даюцца галы. Але агульны ўзровень турніру высокі. І ва ўсіх зборных выдатнае катанне!

- З якімі праблемамі вы сутыкнуліся ў першыя дні чэмпіянату?

- Як заўсёды на гэтай стадыі, не хапае згулянасці. Бо многія хакеісты, якія зараз апынуліся ў адным звяне, раней ніколі не выступалі разам. І ў іх было толькі пару дзён для трэніровак. Так што патрэбны час, каб хлопцы прыцерліся адзін да аднаго. Мы імкнемся выпрацаваць такую сістэму, у якой звёны дзейнічалі б у адным ключы. І хочацца, каб каманда гуляла больш эфектыўна.

- Чым растлумачыце паражэнне ад швейцарцаў?

- Па-першае, няважным пачаткам. Доўга не маглі ўвайсці ў гульню. Але затым 40 хвілін правялі добра, выйшлі наперад. Праўда, затым прапусцілі. Шкада, што ў другім перыядзе не выкарысталі некалькі выдатных шанцаў. Вельмі выдатна згуляў брамнік зборнай Швейцарыі Гербер. Ён стаў героем матчу і перашкодзіў нам перамагчы.

- Некаторыя лічаць, што зборная Канады пакуль эканоміць сілы.

- Гэта не так. У нас чатыры звяна нападу, сем абаронцаў, і спрабуем намацаць сваю гульню. Не думаю, што нехта з удзельнікаў чэмпіянату гуляе зараз не ў поўную моц. Калі ўключыць рэжым эканоміі, то можна наогул апынуцца за бортам вырашальных бітваў.

- У мінулым годзе вам таксама прапаноўвалі ўзначаліць зборную на чэмпіянаце свету. Чаму вы адмовіліся?

- Справа ў тым, што мой старэйшы сын як раз скончыў універсітэт. Хацелася ў такі момант пабыць з сям'ёй. Праўда, у гэтым годзе выпускны быў ужо ў дачкі! Але ён адбыўся за два дні да таго, як мне трэба было ад'язджаць у зборную. Так што я нічога не прапусціў.

БЕЛАРУСЬ-КАНАДА

Нацыянальныя зборныя Беларусі і Канады сустракаліся 15 разоў: +2 = 1-12, шайбы 35-84.

1993/94 - 2:2 (Прыз Известий)

1997/98 - 0:5 (АГ), 02:11 (ТМ), 2:8 (ТМ), 4:9 (ТМ), 3:7 (ТМ), 2:6 (ЧМ)

2001/02 - 1:7 (АГ)

2002/03 - 0:3 (ЧМ)

2005/06 - 4:3 (ТМ)

2006/07 - 9:2 (Кубак Палесся), 3:6 (ЧМ)

2008/09 - 1:6 (ЧМ)

2010/11 - 1:4 (ЧМ)

2011/12 - 1:5 (ЧМ)

Шайбы закідвалі

БЕЛАРУСЬ: К.Кальцоў, А.Скабелка - па 3, М.Грабоўскі, С.Дземагін, Г.Савілаў - па 2, А.Антоненка, І.Давыдаў, З.Дудзік, С.Задзяленаў, У.Каленіцкі, В. Копаць, С. Касціцын, А.Кулакоў, Е.Курылін, З.Мялешка, А.Міхалёў, З.Панкоў, У.Пераверзеў, А.Пстыга, С.Радзько, А.Радзінскі, Р.Салей, М.Слыш, А.Сцяпанаў, І.Стэфановіч, А.Угараў, А.Шэвелеў, С.Шыткоўскі.

КАНАДА: Дж.Макдональд, Б.Модзі, Б.Стывенс - па 4, Н.Бедуан, Ш.Доўн, Э.Ліндрас, К.Макдональд, Т.Пэры, Д.Хітлі, Б.Чартрэнд - па 3, Р. О'Райлі, Б.Руайе, Ш.Селмсер, С.Стэмкас, С.Херпергер, Дж.Эберле - па 2, С.Айзерман, П.Бержарон, Т.Балібрук, К.Боўэн, Э.Брюэр, Р.Бурк , С.Ганье, Р.Гетцлаф, К.Грэтан, Т.Гэлант, Ш.Джонсан, Э.Жаваноўскі, Дж.Ігінла, М.Камалеры, П.Карыя, Дж.Койл, М.Каланас, К.Колдэр, М.Комры, К.Крос, М.Ламбардзі, Д.Майер, Э.Макініс, Г.Мюрэй, С.Нідермайер, Д.Норыс, Р.Нюджэнт-Хопкінс, К.Пэры, С.Ручын, Дж.Скінер, Р.Сміт, Дж.Спеца, Дж.Таварэс, Дж.Тоюс, Р.Уітні, Д.Уолсер, М.Фішэр, Т.Флэры, М.Элік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках