19 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зачыненая справа аб экстрадыцыі Максіма Бакіева ў ЗША

6
Зачыненая справа аб экстрадыцыі Максіма Бакіева ў ЗША

Вестмінстэрскі магістрацкі суд у Лондане закрыў справу аб экстрадыцыі Максіма Бакіева, сына былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, у ЗША.

Як патлумачылі прадстаўнікі суда, гэта было зроблена ў сувязі з тым, што запыт аб экстрадыцыі быў адкліканы амерыканскай пракуратурай.

Як перадае ВВС, улады ЗША таксама без тлумачэння прычын спынілі крымінальны пераслед сына зрынутага прэзідэнта Кыргызстана.

Чарговыя слуханні аб экстрадыцыі Максіма Бакіева з Брытаніі павінны былі пачацца ў Вестмінстэрскім магістрацкім судзе 13 траўня.

Бакіеў-малодшы быў затрыманы 12 кастрычніка 2012 года ў Лондане па запыце праваахоўных органаў ЗША.

У той жа дзень ён быў адпушчаны пад заклад у 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў (400 тыс. даляраў). Былі паведамленні пра тое, што Максім Бакіеў атрымаў у Брытаніі часовы прытулак. На неаднаразовыя просьбы аб яго выдачы новыя ўлады Кыргызстана атрымлівалі адмову ад брытанскіх уладаў.

У ЗША Бакіеў абвінавачваўся ва ўдзеле ў злачыннай змове з мэтай здзяйснення махлярства і ў змове з мэтай перашкодзіць выкананню правасуддзя.

Праваахоўныя органы Кыргызстана вылучылі супраць Максіма Бакіева абвінавачванні ў крадзяжы 134,5 млн даляраў з казны рэспублікі і нелегальнай прыватызацыі зямлі ў курортных раёнах возера Ісык-Куль.

Сын былога кіраўніка Кыргызстана быў дырэктарам ЦАРІІ - Цэнтральнага агенцтва па развіцці, інвестыцыях і інавацыях.

Па дадзеных кіргізскай апазіцыі, праз ЦАРІІ ішлі буйныя фінансавыя патокі, там жа прымаліся важныя кулуарныя рашэнні.

У сакавіку гэтага года сын зрынутага прэзідэнта Кыргызстана быў завочна прысуджаны гарадскім судом Бішкека да 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Сям'я Курманбека Бакіева пакінула Кыргызстан у красавіку 2010 года пасля масавых хваляванняў у Бішкеку і іншых гарадах былой савецкай рэспублікі.

Сам былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі. Як заяўляў Аляксандр Лукашэнка, Бакіеў - яго «асабісты госць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках