16 красавiка 2024, aўторак, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Лаўроў: Беларусь і Расея - адзіная ваенная прастора

49
Сяргей Лаўроў: Беларусь і Расея - адзіная ваенная прастора

Новая ваенная база ў нашай краіне стала адной з найважнейшых тэм сустрэчы кіраўнікоў МЗС Польшчы, Германіі і Расеі.

Пытанне пра яе стварэнне не мае ніякага дачынення да ПРА, нейтралізоўваць пагрозы можна іншым спосабам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі МЗС Германіі і Польшчы - Гіда Вестэрвеле і Радаславам Сікорскім у Варшаве. Лаўроў адзначыў, што, з чыста ваеннага пункту гледжання ВПС, у той форме, у якой абмяркоўвалася тэма, будаўніцтва расейскай авіябазы ў Беларусі не мае дачынення да СРА. У той жа час міністр звярнуў увагу на тое, што «Расея і Беларусь - гэта адзіная ваенная прастора», піша ІТАР-ТАСС.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб стварэнні расейскай авіябазы ў Беларусі, Гіда Вестэрвеле, у сваю чаргу, адзначыў: «Галоўнае, да чаго мы павінны імкнуцца, - умацаванне даверу». «Бяспеку ў Еўропе мы можам забяспечыць не канкурыруючы, а толькі сумесна з Расеяй», - дадаў ён.

Сікорскі ж заявіў: «Польшча не хоча ўдзельнічаць у гонцы ўзбраенняў паблізу нашых межаў». З'яўленне расейскай авіябазы ў Беларусі «нас турбуе, і нам бы хацелася, каб гэтага не было», дадаў ён.

Як паведаміў 23 красавіка ў Менску міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, Расея створыць у Беларусі авіяцыйную базу ў 2015 годзе. «Мы прыступім да разгляду планаў па стварэнні тут расейскай авіяцыйнай базы з самалётамі і знішчальнікамі», - сказаў міністр. Ён выказаў надзею, што ў 2015 годзе «ўжо з'явіцца авіяцыйны полк». Паводле яго слоў, таксама плануецца, што ў 2013 годзе будзе створаная авіяцыйная камендатура на тэрыторыі Беларусі і будзе пастаўленае першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў.

Праз два дні пасля заявы міністра абароны Расеі Лукашэнка абвергнуў яго словы. Ён сказаў, што гаворка ідзе не пра стварэнне авіябазы, а толькі пра пастаўкі расейскіх самалётаў узброеным сілам Беларусі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках