У Берасці гарэў Калгасны рынак
18- 10.05.2013, 18:11
З будынка рынку былі эвакуяваныя пакупнікі і прадаўцы.
Вялікае задымленне на рынку заўважылі пасля абеду, прыблізна а 14.40. Прадаўцы кажуць, што папярэдняй прычынай пажару стала кароткае замыканне. Агонь удалося хутка патушыць, паведамляе «Еўрарадыё».
Пад 16 гадзін ратавальнікі ўжо скончылі згортваць абсталяванне. З будынка рынку ўсіх эвакуявалі, доступ людзям забаронены. Адказны супрацоўнік паведаміў, што электрычнасць вымкнутая. Пакуль невядома, ці будзе працаваць рынак заўтра.
Будынак, у якім знаходзяцца гандлёвыя павільёны, пабудаваны ў 1987 годзе.
Выказваецца версія, што замыканне адбылося праз перагрузку халадзільнага абсталявання. У Берасці сёння 28 градусаў цяпла ў ценю.