2 траўня 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фаварытам «Еўрабачання» называюць 19-гадовую датчанку

66

Сёння ў Мальме адкрываецца міжнародны конкурс «Еўрабачанне-2013».

Два паўфіналы пройдуць 14 і 16 траўня, а фінал конкурсу - 18 траўня.

Галоўная прэтэндэнтка на перамогу ў гэтым годзе - 19-гадовая Эмілі дэ Форэст з Даніі з песняй Only Teardrops («Толькі слёзы»), паведамляе РІА «Новости».

Выканаўца любіць выступаць басанож, так як гэта, па яе словах, дапамагае адчуваць энергію зямлі, і на конкурсе не мае намеру адмаўляцца ад сваёй звычкі.

Сур'ёзна займацца музыкай Эмілі пачала ў 14 гадоў, калі стала спяваць у госпел-хоры Стыва Кэмерана. У свае першыя гастролі яна адправілася разам з шатландскім музыкам Фрэзерам Нілам.

Другая ў спісе прэтэндэнтаў на перамогу - Злата Огневіч з Украіны з песняй Gravity («Прыцягненне»).

Каманда Златы рыхтуе арыгінальны сцэнічны нумар: на сцэне спявачку, якая па сцэнары аказваецца ў чароўным лесе, будзе суправаджаць «фантазійны волат», ён жа адзін з самых высокіх людзей планеты Ігар Ваўкавінскі, чый рост складае 2 метры 34,5 см.

27-гадовая Маргарэт Бергер, якая выступіць у другім паўфінале, называе сваёй задачай вяртанне роднай Нарвегіі ў топ-10 конкурсу, на думку букмекераў, можа прэтэндаваць на трэцяе месца.

Спявачка праславілася пасля ўдзелу ў нарвежскім конкурсе талентаў Idol у 18 гадоў. У Мальме Маргарэт прадставіць песню ў стылі індастрыял I feed you my love («Пітаю цябе, любоў мая»), якую называе «вельмі цёмнай і вельмі паэтычнай».

Нагадаем, нягледзячы на тое, што пры прыёме ставак на праходжанне кваліфікацыі і перамогу ў першым паўфінале «Еўрабачання» Беларусь уваходзіць у дзесятку лідараў (у такіх букмекерскіх кантор, як WilliamHill, «Марафон», Bet-at-home), на перамогу Алены Ланской у фінале конкурсу букмекеры не разлічваюць.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках