3 траўня 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам разбураецца ўнікальны храм XVII стагоддзя

35
Пад Магілёвам разбураецца ўнікальны храм XVII стагоддзя

У Магілёўскай вобласці ўнікальны архітэктурны помнік XVII стагоддзя - Сабор святога Мікалая бурыцца літаральна на вачах.

Старадаўнія фрэскі ўжо практычна знішчаныя, трэскаюцца сцены. Аднак мер па захаванню храма, які знаходзіцца ў вёсцы Княжыцы, ніхто не прадпрымае, паведамляе тэлеканал СТВ.

Пра мінулую веліч гэтага сабора цяпер ужо мала што нагадвае. Унікальныя фрэскі пакрыліся цвіллю і мохам. А сцены бурацца прама на вачах.

Асабліва крыўдна бачыць такую карціну Валянціне Васільеўне - карэннай жыхарцы вёскі Княжыцы. З гэтым саборам ў яе звязана шмат прыемных успамінаў.

«Яшчэ тут мая маці брала шлюб у гэтай царкве, нас усіх хрысцілі тут. Вельмі шкада гэты сабор, што ён так гіне», - кажа яна.

Храм унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Але па знешнім выглядзе ён больш нагадвае руіны.

«Княжыцы яшчэ цікавыя тым, што гэта барока, што яны стаяць уздоўж трасы. Калі едуць па ёй у Менск, экскурсаводы заўсёды пра гэта кажуць. Калі мы хочам, каб да нас ехалі турысты, калі мы хочам, каб людзі ганарыліся нашымі гарадамі, то гэта трэба захоўваць, безумоўна», - кажа Аляксандр Агееў, дацэнт кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. А. Куляшова.

На жаль, падобная карціна не рэдкасць для Магілёўшчыны. У падобнай сітуацыі яшчэ, па меншай меры, 6 помнікаў. Гэтыя аб'екты хоць і ўнесеныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны, але руйнуюцца літаральна на вачах.

Архітэктурныя будынкі, якія маглі б стаць турыстычнай разыначкай любога рэгіёну, выпалі з поля зроку мясцовай улады. Атрымліваецца, помнік ёсць, а глядзець за ім няма каму. Таму і грошы на рэканструкцыю ніхто не вылучае.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках