3 траўня 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя заклікае да дзеянняў у дачыненні да Асада

24
Турцыя заклікае да дзеянняў у дачыненні да Асада

Прыйшоў час, калі міжнароднай супольнасці трэба прыняць меры ў дачыненні да Сірыі.

Пра гэта заявіў у нядзелю міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутаглу, перадае «Інтэрфакс».

«Міжнароднай супольнасці пара прыняць меры супраць рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада», - сказаў турэцкі міністр на прэс-канферэнцыі ў Берліне.

Паводле яго слоў, сірыйскі канфлікт усё больш пагражае Турцыі і іншым суседнім краінам.

Нагадаем, у выніку выбухаў у турэцкім горадзе Рэйханлы на мяжы з Сірыяй у суботу загінулі 46 чалавек, больш за 100 чалавек атрымалі раненні. Паліцыя паведаміла пра затрыманне дзевяці чалавек.

Анкара падазрае, што да выбухаў маглі быць датычныя спецслужбы Сірыі.

Як заявіў у нядзелю ўрад Турцыі, колькасць загінулых у выніку выбухаў дасягнула 46 чалавек, больш за 50 пацярпелых па-ранейшаму застаюцца ў бальніцах.

Па словах афіцыйных асоб, усе затрыманыя з'яўляюцца грамадзянамі Турцыі.

«Гэты акт быў здзейснены арганізацыяй, якая знаходзіцца ў цесным кантакце з пра-ўрадавымі групоўкамі ў Сірыі і, я хачу заявіць пра гэта зусім выразна, з сірыйскай выведкай «Мухабарат», - сказаў у інтэрв'ю турэцкаму тэлебачанню міністр унутраных спраў Муамер Гюлер.

Са свайго боку, міністр інфармацыі Сірыі Амран аз-Зоўбі заявіў, што Дамаск не мае ніякага дачынення да тэрактаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках