9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на рынку ў Барысаве

5
Пажар на рынку ў Барысаве

На міні-рынку «Лядзішча» ў Барысаве сёння ўначы адбыўся пажар.

Паведамленне аб загаранні складскога павільёна на тэрыторыі міні-рынка «Лядзішча» на вул.Дняпроўская паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення гарадскога аддзела МНС 13 траўня ў 01.27. На «101» патэлефанаваў мінак. Людзей унутры павільёна не было.

Пажар быў ліквідаваны ў 01.45, паведамляе прэс-служба МНС.

У выніку здарэння выгарэлі знутры два металічных павільёна, пашкоджаны дах. Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём, вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках