10 чэрвеня 2026, Серада, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На расейскі «Голас» завялі справу

8
На расейскі «Голас» завялі справу

На асацыяцыю «Голас» завялі справу за адмову рэгістравацца замежным агентам.

Расейскае міністэрства юстыцыі ўзбудзіла адміністрацыйную справу ў дачыненні да праваабарончай асацыяцыі «Голас», якая, на думку ведамства, з'яўляецца замежным агентам, але адмаўляецца рэгістравацца ў гэтым статусе, паведамляе «Газета.Ru».

«Голас» у снежні 2012 г. атрымала фінансаванне з замежных крыніц на суму больш за 4 млн руб. [....] З 2008 года і па цяперашні час ёю рэалізуецца праект «Павелічэнне празрыстасці Расейскага электаральнага працэсу на аснове абмеркавання і прасоўвання ўніфікаванага Выбарчага кодэкса», - сказана на сайце міністэрства.

«Такім чынам, Рэгіянальная грамадская арганізацыя [...] атрымлівае замежнае фінансаванне і ажыццяўляе на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі палітычную дзейнасць, гэта значыць выконвае функцыі замежнага агента», - тлумачыць Мінюст.

Раней міравы суд ужо аштрафаваў «Голас» на 300 тысяч рублёў за «парушэнне парадку дзейнасці некамерцыйнай арганізацыі, якая выконвае функцыі замежнага агента». Асацыяцыя ўжо абскардзіла рашэнне аб прызнанні яе замежным агентам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках