27 красавiка 2024, Субота, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскі палітолаг: Лукашэнка паехаў у Ерэван па ўказцы Масквы

36
Азербайджанскі палітолаг: Лукашэнка паехаў у Ерэван па ўказцы Масквы

Лукашэнка з'яўляецца чалавекам, які не мае ўласных ідэй і пазіцыі.

Пра гэта агенцтву SalamNews заявіў палітолаг Габіль Гусэйнлі, каментуючы візіт кіраўніка Беларусі ў Арменію.

Паводле яго слоў, Менск з'яўляецца стратэгічным партнёрам Баку.

«У свой час, калі Расея запатрабавала заплаціць за газ, менавіта Азербайджан даў Беларусі беспрацэнтны крэдыт у $200 млн. Цяпер у Лукашэнкі блізкія адносіны з Расеяй. Цяпер ён пад ціскам Расеі і па яе ўказцы накіраваўся ў Арменію. Напэўна, ён там паспрабуе прызнаць легітымнымі незаконныя выбары і агрэсарскую палітыку. Ён у чарговы раз даказаў, што з'яўляецца чалавекам Расеі», - сказаў Габіль Гусэйнлі.

Па словах палітолага, нягледзячы на тое, што Беларусь размешчаная ў цэнтры Еўропы, яна з'яўляецца аўтарытарным рэжымам, які ажыццяўляе дзеянні, што супярэчаць еўрапейскім каштоўнасцям.

Нагадаем, што 13 траўня Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Арменію і правёў сустрэчу сам-насам з Сержам Саргсянам. У рамках візіту ён наведаў мемарыял «Генацыд армянаў». Таксама кіраўнік Беларусі будзе прысутнічаць на цэрымоніі адкрыцця новага казіно і рэстараннага комплексу алігарха Гагіка Царукяна. Менавіта ён сустракаў Лукашэнку ў аэрапорце Ерэвана ўчора.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках