28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя абвінаваціла Расею ў парушэнні паветранай прасторы

11
Фінляндыя абвінаваціла Расею ў парушэнні паветранай прасторы

Міністэрства абароны Фінляндыі абвінаваціла расейскія ВПС у парушэнні паветранай прасторы краіны.

Адпаведная заява размешчаная на сайце ведамства.

Расейскі бок адхіліў гэта абвінавачванне. «Па дадзеных аб'ектыўнага назірання, авіяцыя Заходняй ваеннай акругі не парушала паветранай прасторы Фінляндыі», - заявіў прадстаўнік ЗВА. Пры гэтым ён дадаў, што расейскі самалёт Ан-26 сапраўды здзяйсняў 13 траўня пералёт над нейтральнымі водамі Фінскага заліва і «ў сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я і ўплывам навальнічнага фронту» вымушаны быў наблізіцца ўшчыльную да фінскай мяжы.

Манеўр, як сцвярджаюць у ЗВА, быў узгоднены з фінскімі дыспетчарамі і адлегласць да мяжы складала 15 кіламетраў. Падчас палёту ў памежнай зоне Ан-26 з фінскага боку суправаджаў знішчальнік F-18 з авіябазы Тампэрэ, піша Lenta.ru.

Ан-26 - ваенна-транспартны самалёт, распрацаваны ў 70-х гадах у Савецкім Саюзе. З'яўляецца мадыфікацыяй зыходнай мадэлі Ан-24. На дадзены момант узброеныя сілы РФ эксплуатуюць каля трох дзесяткаў самалётаў Ан-26.

Фінляндыя ўжо скардзілася раней на перыядычныя парушэнні памежнага рэжыму расейскімі самалётамі. У 2008 годзе фінскі бок заявіў пра намер закупіць новую радыёлакацыйную сістэму, каб адсочваць незаконныя перасячэнні сваёй мяжы.

Правакацыі на межах Беларусі і Расеі з краінамі Захаду ўжо сталі прадметам абмеркавання ў еўрапейскіх і амерыканскіх СМІ. Нагадаем, нядаўна стала вядома пра парушэнне шведскай паветранай прасторы расейскімі знішчальнікамі і цяжкімі бамбавікамі. Яно адбылося 29 сакавіка, але вядома пра гэта стала толькі 23 красавіка. Таксама паведамлялася пра тое, што беларускі самалёт парушыў паветраную прастору Літвы.

Адзначым, што многія эксперты лічаць палёт расейскіх знішчальнікаў над Швецыяй і размяшчэнне авіябазы ў нашай краіне адказам на «плюшавы дэсант» - перасячэнне беларускай мяжы 4 ліпеня шведскім лёгкім самалётам, які скінуў над нашай краінай плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць адваротнае, назвала фальсіфікацыяй. Толькі праз месяц беларускі кіраўнік прызнаў факт перасячэння шведскім самалётам беларускай мяжы. Пазней дыктатар вызваліў ад пасады старшыню Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Змітра Пахмелкіна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках