28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страта беларускіх прадпрыемстваў вырасла амаль удвая

11

Сума чыстай страты стратных арганізацый за першы квартал 2013 года склала 2480,9 мільярдаў рублёў.

У першым квартале мінулага года яна была 1 416,8 мільярдаў рублёў, паведамляе Белстат. Такім чынам, чыстая страта арганізацый вырасла ў 1,8 разы.

У першым квартале 2013 года стратнымі былі 967 арганізацый (11,6%). У першым квартале мінулага года іх было 785 арганізацый (9,4%).

За сакавік 2013 года доля стратных прадпрыемстваў павялічылася ў рыбалоўстве і рыбаводстве (з 42,1% да 52,6%), у адукацыі (з 2,2% да 3,3%), у ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслуг (з 5, 9% да 9,1%), прадастаўленні камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг (з 10,0% да 10,8%).

Знізілася ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў у прамысловасці (з 18% да 16,3%), сельскай гаспадарцы (з 3,4% да 2,9%), будаўніцтве (з 17,1% да 14,2%) і шэрагу іншых галін .

20,8% стратных прадпрыемстваў знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, 24,5% - у Менску, 16,1% - у Менскай вобласці, 15,4% - у Віцебскай, 9,2% - у Гомельскай, 8,4% - у Магілёўскай, 5,6% - у Гродзенскай.

Рэнтабельнасць продажаў за першы квартал 2013 года склала 6,8% і знізілася ў параўнанні з першым кварталам 2012 года на 3,2 адсоткавага пункта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках