28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя ператрусы па «балотнай справе» ў расейскіх рэгіёнах

6
Масавыя ператрусы па «балотнай справе» ў расейскіх рэгіёнах

У шэрагу расейскіх гарадоў праходзяць ператрусы і допыты ў рамках справы аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня мінулага года.

У прыватнасці, у Ніжнім Ноўгарадзе ператрус прайшоў у актывісткі Партыі народнай свабоды, сцвярджае апазіцыянер Ілля Яшын. «Следчыя з Масквы прыйшлі ў 6 раніцы да актывісткі ПАРНАС Ганны Сцяпанавай», - напісаў ён у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».

Пазней ён паведаміў, што ператрусы таксама праходзяць у Белгарадзе ў актывістаў «Левага фронту». «Следчыя масава пайшлі ў рэгіёны», - напісаў апазіцыянер.

Фотакарэспандэнт «Новай газеты» Яўген Фельдман напісаў, што па «балотнай справе» сёння затрыманы Аляксандр Красноў з Ніжняга Ноўгарада. «Цяпер яго дапытваюць», - удакладніў журналіст.

Напярэдадні Яшын распавёў, што праваахоўныя органы ў Яраслаўлі правялі ператрус у кватэры актывіста ПАРНАС Васіля Цяпенда. Паводле яго даных, апошні дастаўлены ў мясцовы аддзел паліцыі для допыту.

У аўторак паліцыя пацвердзіла факт ператрусу. «Такі факт мае месца быць, але гэтай справай займаецца следчае ўпраўленне СКР», - паведаміў начальнік прэс-службы УМВД па Яраслаўскай вобласці Аляксандр Шыханаў.

Ён адзначыў, што Цяпенда быў дастаўлены ў адно з аддзяленняў яраслаўскай паліцыі, дзе быў дапытаны супрацоўнікамі СУ СКР. Якія пытанні былі зададзеныя актывісту, Шыханаў сказаць не змог, піша NEWSru.com.

Вядома, што Цяпенда 6 траўня мінулага года знаходзіўся на Балотнай плошчы ў Маскве, дзе прайшлі сутыкненні паміж удзельнікамі «Маршу мільёнаў» і паліцыяй. У чым канкрэтна падазраюць актывіста - невядома.

Па факце інцыдэнту на Балотнай плошчы была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 212 КК РФ (заклікі да масавых беспарадкаў) і арт. 318 КК РФ (ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады). Па справе праходзяць 28 чалавек, большая частка з якіх утрымліваецца пад вартай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках