28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заваявалі пяць медалёў на Чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу

9
Беларусы заваявалі пяць медалёў на Чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу

На ХХIII чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу, які прайшоў у Літве, беларускія спартсмены заваявалі тры залатыя, адзін сярэбраны і адзін бронзавы медалі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН Віктар Братчэня, які стаў уладальнікам двух залатых узнагарод (на правую і на левую рукі), ён выступаў сярод дарослых-параалімпійцаў у вагавай катэгорыі да 75 кг.

«Залаты медаль на левую руку сярод ветэранаў у вагавай катэгорыі да 90 кг заваяваў Алег Мацкевіч з Баранавічаў. Арцём Смірноў з Нясвіжскага раёна - сярэбраны медаль сярод юнакоў у вагавай катэгорыі да 70 кг. Зміцер Шмыко з Баранавічаў, які выступаў у вагавай катэгорыі да 110 кг, - бронзавы медаль на левую руку», - дапоўніў Братчэня.

Паводле яго слоў, у кантынентальным першынстве прыняло ўдзел больш за 650 спартсменаў з 26 краін.

«Сваім выступленнем я задаволены. Асабліва, тым, што ў фінале на левую руку перамог расейца Амара Нурутдзінава, якому саступіў у мінулым годзе на чэмпіянаце свету ў Бразіліі, - сказаў Братчэня. - Мае наступныя спаборніцтвы - міжнародны турнір у Маскве ў канцы ліпеня. І самы галоўны старт у годзе - чэмпіянат свету ў Гдыні (Польшчы) з 1 па 8 верасня. Так што часу для адпачынку няма, і ўжо праз некалькі дзён пачынаю ўзмоцнена трэніравацца».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках