20 красавiка 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна

141
Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна

Дыскваліфікацыя асабістай каманды Лукашэнкі на аматарскім фестывалі хакея ў Сочах прывяла дыктатара ў шаленства.

Беларускі правадыр адмовіўся ад запланаванай нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтам Расеі і замест гэтага адправіўся ў Арменію адкрываць казіно. Пра гэта распавёў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Нам вядома аб тым, што прэзідэнт Беларусі сапраўды разглядаў магчымасць на нейкім этапе далучыцца да сваёй каманды падчас спаборніцтваў, аднак потым паездка не адбылася», - пацвердзіў «Московскому комсомольцу» патэнцыйную паездку ў Сочы Лукашэнкі прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. «Калі б Аляксандр Рыгоравіч знайшоў час у сваім працоўным графіку і прыехаў на спаборніцтвы, можна меркаваць, што два прэзідэнты выкарыстоўвалі б гэтую магчымасць для сустрэчы. Але афіцыйных кантактаў не планавалася», - падкрэсліў ён.

У гутарцы з «МК» Пяскоў падкрэсліў, што «у бліжэйшыя два тыдні плануецца шмат мерапрыемстваў у рамках інтэграцыйных працэсаў, уключаючы сустрэчы на найвышэйшым узроўні». На 28 траўня запланаваны нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц АДКБ у Бішкеку, куды ўваходзяць і Расея, і Беларусь.

II Усерасійскі фестываль хакею сярод аматарскіх камандаў праходзіў у Сочах у перыяд з да 10 траўня. Мабыць, беларускі правадыр ускладаў вялікія спадзяванні на магчымасць сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, які прыязджаў на фінальны матч. Таму апроч самога Аляксандра Лукашэнкі ў каманду былі ўключаныя сыны правадыра (яны маладзейшыя за патрэбныя для ўдзелу ў World Cup 40+ ("Міжнародны") 40 гадоў), а таксама група прафесійных хакеістаў. Пасля дыскваліфікацыі Лукашэнка адмовіўся ад наведвання Сочаў, а на БТ ва ўсім абвінавацілі Аляксандра Мядзведзева - уплывовага расейскага бізнэсоўца і чыноўніка.

Напісаць каментар 141

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках