3 траўня 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня сельсавета трапілася на крадзяжах

17
Старшыня сельсавета трапілася на крадзяжах

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да былой старшыні Любаньскага сельсавета.

Былой старшыні Любаньскага сельсавета, якая на момант распачынання крымінальнай справы ўжо працавала галоўным спецыялістам землеўпарадкавальнай службы Вілейскага райвыканкама, інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), піша «Ежедневник».

Па дадзеных Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС, матэрыялы якога і далі падставу да ўзбуджэння крымінальнай справы, падазраваная ў жніўні 2011 года, працуючы старшынёй Любаньскага сельскага выканкама і з'яўляючыся дэпутатам сельсавета, складала фіктыўныя дакументы на кіроўцаў выканкама, якія на самай справе фактычна не працавалі. Па сутнасці, у дадзеным выпадку мела месца фіктыўнае працаўладкаванне ў выканкаме асобаў, якім незаконна налічвалася заработная плата.

Так працягвалася на працягу 8 месяцаў. Грошы, на думку следства, падазраваная выкрадала, чым нанесла шкоду сельскаму выканкаму ў памеры 6,5 млн рублёў.

Вядзецца расследаванне.

Гэта не першая крымінальная справа, распачатая супраць «дэпутатаў» саветаў розных узроўняў. Толькі ў 2013 годзе налічваецца некалькі такіх выпадкаў.

У лютым пракурорам еінскай вобласці распачатая справа ў дачыненні да былога дырэктара КСУП «Племптушкарэпрадуктар «Праўда». Падазраваны ў здзяйсненні злачынства таксама з'яўляецца «дэпутатам» Гаранскага сельскага савета дэпутатаў Менскага раёна 26 склікання.

У сакавіку пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні «дэпутата» Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў Алега Грышчанкі. Ён з'яўляецца дырэктарам філіяла «Белшына-Агра» ААТ «Белшына». Гэта ўжо другі «дэпутат» Асіповіцкага райсавета, супраць якога распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках