3 траўня 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер Польшчы: Новы газаправод праз Беларусь - тэлевізійны праект

8

Януш Пехацінскі лічыць будаўніцтва другой ніткі газаправода «Ямал-Еўропа» малаверагодным.

Пра гэта ён заявіў у праграме «Адзін на адзін» польскага тэлеканала TVN.

«Гэта механізм класічнага «ўкіду» з боку Расеі», - сказаў Януш Пехацінскі. Пры гэтым віцэ-прэм'ер і міністр эканомікі Польшчы адзначыў, што праект будаўніцтва газаправода не больш, чым «тэлевізійна-газавая ініцыятыва».

Між тым, кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер сёння заявіў, што «Ямал-Еўропа 2» будзе створаны ў «вельмі кароткія тэрміны».

«Мы добра ведаем, што магістральны газаправод Ямал-Еўропа 1, тыя магутнасці якія створаныя на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, яны былі ў свой час створаныя і пабудаваныя з інфраструктурным зачынам для будаўніцтва другой ніткі. І тое, што праект можа быць рэалізаваны ў вельмі-вельмі кароткія тэрміны, з'яўляецца яшчэ адной яго перавагай», - сказаў ён.

У пачатку красавіка «Газпрам» і Europol Gaz падпісалі мемарандум, які прадугледжвае магчымасць будаўніцтва другой чаргі газаправода «Ямал-Еўропа» праз Польшчу ў напрамку Славакіі і Венгрыі да 2018 г. Яго максімальная магутнасць складзе 15 млрд куб. м газу. Падумаць пра будаўніцтва другой ніткі «Ямал-Еўропа» «Газпраму» параіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

«Газпрам» падпісаў з польскай Europol Gaz мемарандум па новым газаправодзе ў Еўропу. Europol Gaz - СП расейскай кампаніі і PGNiG (валодаюць па 48% акцый кампаніі).

Праект газаправода «Ямал-Еўропа 2» быў падвергнуты крытыцы ў Польшчы. Беларускія эксперты падкрэслілі, што наша краіна не з'яўляецца ўласнікам газатранспартнай сістэмы на сваёй тэрыторыі і, адпаведна, не зможа зарабіць сур'ёзныя грошы на яго будаўніцтве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках