1 траўня 2024, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў трэці раунд турніру ў Рыме

10
Азаранка выйшла ў трэці раунд турніру ў Рыме

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Рыме з прызавым фондам 3,2 млн. еўра.

У паядынку другога круга лепшая беларуская тэнісістка на працягу гадзіны без праблем абгуляла немку Юлію Гёргес у двух сэтах - 6:2, 6:0. Пасля гульні Вікторыя Азаранка сказала, што ў матчы з Гёргес у яе была добрая канцэнтрацыя і на корце атрымлівалася практычна ўсё. Цяпер усе думкі беларускі накіраваныя на падрыхтоўку да наступнага матчу, у якім суперніцай Вікторыі сёння будзе японская тэнісістка Аюмі Марыта (45). У другім крузе японка перамагла польскую тэнісістку Урсулу Радваньску (35) - 6:3, 6:1. Да гэтага Азаранка гуляла супраць Марыты двойчы і абодва разы перамагла, піша БелТА.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (63) не змагла прайсці кваліфікацыю ў адзіночным разрадзе, а ў парных спаборніцтвах разам з амерыканкай Меган Моўлтан-Леві ў 1/8 фіналу прайграла расеянцы Але Кудраўцавай і Анастасіі Радзіонавай, якая прадстаўляе Аўстралію, - 6:2, 4 : 6, 7:10. У першым раўндзе беларуска-амерыканскі тандэм ва ўпартай барацьбе абыграў кітайска-харвацкі дуэт Хао-Чынг Чан/Дар'я Джурак - 3:6, 6:3, 13:11.

Сёння старт на грунтавых кортах італьянскай сталіцы прыме беларуска-румынскі дуэт Максім Мірны/Хорыя Тэкаў, пасеяны пад пятым нумарам. У матчы за выхад у чвэрцьфінал іх супернікам будзе яшчэ адзін інтэрнацыянальны тандэм Лукаш Расол (Чэхія)/Віктар Троіцкі (Сербія).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках