1 траўня 2024, Серада, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даўжнікоў не выпускаюць за мяжу і пазбаўляюць правоў

26
Даўжнікоў не выпускаюць за мяжу і пазбаўляюць правоў

Грамадзян, якія не аплацілі штрафы ДАІ, пазбаўляюць правоў кіроўцы і не выпускаюць на адпачынак за мяжу.

Як паведамляе сайт ДАІ, судовыя выканаўцы таксама маюць права апісаць маёмасць даўжнікоў або накласці арышт на транспартныя сродкі. Да выплаты сумы штрафу на грамадзяніна, які мае запазычанасці, можа быць вынесенае вызначэнне суда, якое абмяжоўвае даўжніка на кіраванне ўсімі відамі транспартных сродкаў да таго часу, пакуль ён не «разлічыцца з дзяржавай».

«У выпадку затрымання даўжніка у яго забіраецца пасведчанне кіроўцы. І трэба адзначыць, што цяпер, каб высветліць, ці ёсць у даўжнiка ва ўласнасці аўтамабіль, судавыканаўцу дастаткова проста патэлефанаваць у ДАІ.

Накладзеныя абмежаванні тычацца толькі сістэматычных неплацельшчыкаў і даўжнікоў з памерам штрафу больш за 1 мільён беларускіх рублёў. Пры перасячэнні мяжы іх будзе чакаць непрыемны сюрпрыз: пакуль не будзе пакрытая дзяржаве пазыка, перасекчы мяжу ў іх не атрымаецца», - адзначаюць у ДАІ.

За апошні час з даўжнікоў было спагнана больш за 18 млн рублёў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках