1 траўня 2024, Серада, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

В'етнам купіць беларускія беспілотнікі

25
В'етнам купіць беларускія беспілотнікі

В'етнам будзе закупляць у Беларусі беспілотныя авіяцыйныя комплексы.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч ў чацвер у Менску падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам В'етнама Нгуен Тан Зунгам, перадае «Інтэрфакс».

«Мы вялікія надзеі звязваем з навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам. Тут і беспілотныя авіяцыйныя комплексы, кантракты па якіх мы падпісваем у рамках вашага візіту», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Таксама прэм'ер-міністр заявіў, што Беларусь гатовая рэалізаваць праграму фінансавай падтрымкі сумесных з В'етнамам праектаў.

«Наш Банк развіцця ў партнёрстве з адным з вашых банкаў, які вы назавеце, гатовы рэалізаваць праграмы фінансавай падтрымкі вытворчасці і прасоўвання прадукцыі нашых сумесных прадпрыемстваў на рынкі В'етнама і іншых краін Паўднёва-Усходняй Азіі», - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч растлумачыў, што Беларусь «гатовая ісці на глыбокую лакалізацыю вытворчасці аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі, сельскагаспадарчых тавараў і харчавання». «У нас можа быць перспектыўным праект у галіне сумеснай вытворчасці ўгнаенняў, у тым ліку складаных. Я буду ўдзячны вам за адпаведную падтрымку», - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Прэм'ер-міністр В'етнама знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візітам з 15 траўня.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках