1 траўня 2024, Серада, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскіх настаўнікаў прымушаюць падпісацца на «Саўбелку»

28
Слонімскіх настаўнікаў прымушаюць падпісацца на «Саўбелку»

Работнікам школ і дзіцячых садкоў Слонімскага раёна загадалі падпісацца на афіцыйныя газеты.

13 траўня ўсе кіраўнікі гэтых устаноў наведалі начальніка Упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Тэрэзу Юшкевіч і паказалі падпісныя квіткі на «Настаўніцкую газету», раённую газету «Слонимский вестник», «Гродненскую правду», «Советскую Белоруссию» і «Знамя юности» піша сайт ПЦ «Вясна».

Яна ўзяла падпіску на гэтыя выданні пад асабісты кантроль. Кожны кіраўнік школы і дзіцячага садка пад ціскам выпісаў афіцыйную прэсу асабіста, а таксама - на ўстанову, якую ён ўзначальвае.

Педагогі незадаволеныя такім прымусам і яны звярнуліся ў незалежную «Газету Слонімскую». Газета апублікавала іх скаргу і спіс газет, якія неабходна выпісаць. Напрыклад, сярэднія школы Слоніма павінны выпісаць не менш 15 экземпляраў «СБ», «Слонимского вестника», «Настаўніцкай газеты», школы раёна - не менш 8, базавыя школы раёна - не менш чатырох, дашкольныя ўстановы не менш двух.

Падпіску на дзяржвыданні прымушаюць афармляць не толькі настаўнікаў. Раней паведамлялася пра тое, што галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў бальніцы выпісаць раённую газету  «Слонимский вестник».

Прымусовая падпіска - распаўсюджаная з'ява ў Беларусі. На афіцыйную прапаганду прымушаюць падпісвацца ў першую чаргу супрацоўнікаў дзяржустаноў - медыкаў, настаўнікаў, рабочых.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках