1 траўня 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкі вакзал ачапілі з-за пакета з «насваем»

20
Брэсцкі вакзал ачапілі з-за пакета з «насваем»

Пакет з сумессю «насвай» стаў сёння раніцай прычынай інцыдэнту на Брэсцкім чыгуначным вакзале

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Віталь Бідзюра.

Па інфармацыі суразмоўцы, нічыйны поліэтыленавы скрутак быў знойдзены супрацоўнікам транспартнай міліцыі побач з урнай каля службовага ўваходу ў памяшканне білетных кас. На вакзал неадкладна прыбылі група размінавання, падраздзяленне МНС, брыгада медыкаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў падазронае месца абгарадзілі, а грамадзян, якія знаходзіліся паблізу, выдалілі на бяспечную адлегласць. У пакеце спецыялісты выявілі 2,5 кг рэчыва расліннага паходжання, падобнага на курыльную сумесь насвай. Змесціва пакета адпраўленае на экспертызу.

Пасля агляду памяшкання вакзалу і прылеглай тэрыторыі ачапленне было знята. Праца службаў чыгуначнага вакзала і рух цягнікоў пры гэтым, па словах суразмоўцы, парушаныя не былі. Па гэтым факце супрацоўнікамі Брэсцкага АУСТ праводзіцца праверка.

Выклік сапёраў у месцы масавага збору людзей адбываецца ў Брэсце не ў першы раз. 4 лютага з-за пагрозы выбуху быў эвакуяваны адзін з будынкаў універсітэта. Трывогу выклікала пакінутая кімсьці торба.

У мінулым годзе двойчы спатрэбіліся меры падвышанай бяспекі і на Брэсцкім чыгуначным вакзале. Адзін раз з-за званка аб ілжывым мінаванні (жартаўніка тады хутка вылічылі). У другі раз прычынай перапалоху стаў забыты кімсьці мужчынскі падарункавы набор Gillette у поліэтыленавым пакеце.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках