1 траўня 2024, Серада, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпіёнскую» справу перадалі ў пракуратуру

7
«Шпіёнскую» справу перадалі ў пракуратуру

Праз 6 месяцаў справа падазраванага ў «шпіянажы» Андрэя Гайдукова перададзеная ў пракуратуру.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Вольга Гайдукова.

«Следства павінна было скончыцца яшчэ 8 траўня, але было падоўжанае да 17 чысла. Андрэй даслаў ліст, у якім паведамляе, што ўжо азнаёміўся з матэрыяламі. Я так мяркую, што справа была перададзеная ў пракуратуру. Адвакат мне сказаў, што ў суд матэрыялы справы яшчэ не перадалі. Таму заўтра нешта стане вядома», - адзначыла маці палітычнага вязня.

Нагадаем, паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася пра тое, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97».

Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках