1 траўня 2024, Серада, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатуноў не збіраўся выступаць у Менску

29
Шатуноў не збіраўся выступаць у Менску

Спявак Юрый Шатуноў пагражае разабрацца з тымі, хто без дазволу напісаў на афішы яго імя і даў канцэрт у менскім Палацы спорту.

У рэдакцыю «Советской Белоруссии» звярнуўся вядомы спявак Юрый Шатуноў.

Спявак абураны, што арганізатары канцэрту «Дыскатэка 80-х. Зорная містэрыя», які прайшоў у Менскім Палацы спорту 14 траўня, выкарыстоўвалі імя Шатунова на афішы мерапрыемства, пры гэтым сваёй згоды на выступленне Юрый не даваў:

- Дамовы я ні з кім не заключаў і лічу, што маё імя група махляроў выкарыстоўвала незаконна. Мае прыхільнікі, прачытаўшы афішу, былі ўведзеныя ў зман і купілі квіткі. Я звярнуўся да начальніка Цэнтральнага РУУС Менска Віктара Радзевіча з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні да групы асоб, якія парушылі, на мой погляд, правы простых грамадзян. Лічу, што падманутым слухачам варта вярнуць грошы, а вінаватых неабходна пакараць.

У ТАА «Расканцэрт», які з'яўляецца арганізатарам «Зорнай містэрыі», ад каментароў адмовіліся.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках