1 траўня 2024, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамвытворчасць Менска абрынулася на 16%, складскія запасы б'юць рэкорды

24
Прамвытворчасць Менска абрынулася на 16%, складскія запасы б'юць рэкорды

Прамысловая вытворчасць Менска ў студзені-красавіку знізілася на 16,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склала Br37, 8 трлн, паведамляе Белстат.

У той жа час валавы рэгіянальны прадукт вырас на 0,3% да BR42, 6 трлн.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 траўня 2013 года дасягнулі Br9,3 трлн. або 123,3% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (супраць 118,4% на 1 красавіка і 51% на 1 траўня 2012 года), паведамляе АФН.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 5,4% і склалі Br10,1 трлн. Аб'ём жыллёвага будаўніцтва вырас у 1,7 разы да 324,3 тыс. кв. м.

Раздробнае таварнае абарачэнне павялічылася на 21% і склала B23,1 трлн, аптовае - на 16,7% да BR119,3 трлн.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках