1 траўня 2024, Серада, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Падстаў умяшацца ў сірыйскі канфлікт дастаткова

20
Барак Абама: Падстаў умяшацца ў сірыйскі канфлікт дастаткова

Прэзідэнт ЗША сустрэўся ў Белым доме з прэм'ер-міністрам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Іх перамовы былі прысвечаныя сітуацыі ў Сірыі ды іншым рэгіянальным і двухбаковым праблемам, паведамляе BBC.

Барак Абама бачыў доказы выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі, якія даў яму Рэджэп Таіп Эрдаган, але заявіў, што трэба атрымаць больш дакладную інфармацыю.

Са слоў прэзідэнта ЗША, дзясяткаў тысяч ахвяраў у Сірыі ад звычайных тыпаў зброі павінна быць дастаткова для міжнароднай супольнасці, каб зрабіць захады для развязання канфлікту.

Пры гэтым Абама заявіў, што ягоная краіна не будзе дзейнічаць у аднабаковым парадку і што ўсе спосабы разглядаюцца - і ваенныя, і дыпламатычныя.

У ходзе перамоваў з Эрдаганам Абама паабяцаў дапамагчы Турцыі ў пытанні сірыйскіх бежанцаў, якія масава пакідаюць родную краіну пачынаючы з 2011 года.

Турцыя ў ходзе грамадзянскага канфлікту ў суседняй краіне паступова стала адным з галоўных апанентаў рэжыму Башара Асада. Яна дала прытулак многім бежанцам з Сірыі. Анкара таксама актыўна падтрымлівае сірыйскую апазіцыю, якая ставіць сваёй мэтай скіданне Асада. Улады Турцыі абвінавацілі сірыйскія спецслужбы ў арганізацыі 11 траўня двух выбухаў на мяжы, у выніку якіх загінуў 51 чалавек.

Анкара мае намер дамагацца больш актыўнай падтрымкі ўзброенай апазіцыі ў Сірыі са стараны ЗША, але прэзідэнт Барак Абама пакуль што ня прыняў адпаведную пастанову. ЗША заяўляюць, што Асад павінен сысці з палітычнай сцэны, але асцерагаюцца радыкалізацыі разрозненай сірыйскай апазіцыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках