2 траўня 2024, Чацвер, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дапамогуць Літве забяспечыць энэргетычную бяспеку

3
ЗША дапамогуць Літве забяспечыць энэргетычную бяспеку

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ знаходзіцца з рабочым візітам у ЗША.

Яна сустрэлася са старшынём Палаты прадстаўнікоў гэтай краіны Джонам Бэйнэрам, кіраўнікамі камітэтаў Кангрэса замежных спраў і абароны, іншымі кангрэсмэнамі і абмеркавала з імі пытанні рэгіянальнай і энэргетычнай бяспекі, а таксама супрацоўніцтва Літвы і ЗША ў вайсковай сферы, піша ru.delfi.lt.

«ЗША - важны партнёр Літвы ў энэргетычнай бяспецы. У выпадку стварэння больш спрыяльных умоў для экспарту амерыканскага газу ў Літву ды іншыя краіны НАТА мы здолеем забяспечыць сабе разнастайнасць паставак энэрганосьбітаў і канкурэнтаздольныя кошты на газ для жыхароў Літвы», - сказала Даля Грыбаўскайтэ, словы якой падае прэзідэнцкая прэс-служба.

Паводле ейных слоў, амерыканскі газ больш чым удвая таннейшы, чым у Заходняй Еўропе, і амаль у чатыры разы таннейшы, чым у Літве. Цяпер Кангрэс ЗША разглядае прававыя акты, якія могуць палегчыць выдачу дазволаў на экспарт газу ў краіны - чальцы НАТО.

Грыбаўскайтэ яшчэ раз выказала падзяку ЗША за падтрымку Літвы ў пытаннях, звязаных з выкананнем патрабаванняў бяспекі пры будаўніцтве новых АЭС у рэгіёне. Літва дамагаецца, каб атамныя электрастанцыі, якія будуюцца ў Калінінградскай вобласці і Беларусі, адказвалі ўсім міжнародным патрабаванням бяспекі.

Кіраўніца Літвы таксама падкрэсліла патрэбу далейшага супрацоўніцтва ў галіне вайсковай бяспекі.

«Пры падтрымцы ЗША мы дамагліся не толькі зацвярджэння канкрэтных планаў НАТА для абароны Балтыйскіх краін, але і забяспечылі іх выкананне на практыцы. Гэта асабліва важна з улікам росту мілітарызацыі ля межаў Балтыйскіх краін», - сказала прэзідэнтка.

Прэзідэнтка Літвы і ўплывовыя амерыканскія палітыкі абмеркавалі і сітуацыю ў краінах - удзельніцах праграмы «Усходняе партнёрства».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках