2 траўня 2024, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінал «Еўравізіі-2013»: у фаварытах па-ранейшаму данійка

50
Фінал «Еўравізіі-2013»: у фаварытах па-ранейшаму данійка

У суботу ўвечары ў шведскім Мальмё пройдзе фінал міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2013».

Усяго ў фінале на сцэну выйдуць 26 выканаўцаў - з Францыі, Літвы, Малдовы, Фінляндыі, Гішпаніі, Бельгіі, Эстоніі, Беларусі, Мальты, Расеі, Нямеччыны, Арменіі, Нідэрландаў, Румыніі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Вугоршчыны, Даніі, Ісландыі, Азербайджана, Грэцыі, Украіны, Італіі, Нарвегіі, Грузіі ды Ірландыі.

Гэта - пераможцы двух паўфіналаў, а таксама прадстаўнікі краіны-гаспадыні Швецыі і краін «Вялікай пяцёркі» (заснавальнікаў і галоўных спонсараў конкурсу) - Францыі, Нямеччыны, Італіі, Гішпаніі і Вялікабрытаніі. Галоўны пераможца конкурсу здабудзе права на правядзенне «Еўравізіі-2014» у сваёй краіне, паведамляюць «Весці».

Фаварытам конкурсу называюць 19-гадовую Эмілі дэ Форэст з Даніі з песняй Only Teardrops.

Разам з Эммілі дэ Форэст з Даніі, Злата Огневіч з Украіны і Маргарэт Бэргэр з Нарвегіі, букмекеры ўключаюць расейку Дзіну Гарыпаву у лік фаварытаў конкурсу. Мяркуючы з усяго, канкурэнцыя ў фінале будзе жорсткай.

На перамогу беларускай удзельніцы Алены Ланской ў фінале конкурсу букмекеры не разлічваюць.

У гэтай 58-ай «Еўравізіі» бяруць удзел артысты з 39 краін. «Мальме арэна» месціць 15500 гледачоў. Тэлеаўдыторыя конкурсу складае прыкладна 125 мільёнаў гледачоў.

«Еўравізія» і сёння застаецца самым папулярным неспартыўным тэлевізійным шоў на кантыненце. За гэты час на ім прагучала блізу 1100 песень. Конкурс быў стартавай пляцоўкай для міжнароднай кар'еры такіх артыстаў, як шведскі квартэт АББА, Сэлін Дзіён і Хуліа Іглесіяса.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках