2 траўня 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальніка ААЦ абсыпалі медалямі

64

Начальнік Аперацыйна-аналітычнага цэнтра Сяргей Шпягун за год атрымаў шэсць узнагарод.

24 кастрычніка 2011 года ўказам Лукашэнкі на пасаду начальніка Аперацыйна-аналітычнага цэнтра быў прызначаны палкоўнік Сяргей Шпягун.

У сувязі з прызначэннем была зробленая парадная фатаграфія, на якой выяўна відаць, што на кіцелі ў названага афіцэра няма якіх-кольвек дзяржаўных узнагарод альбо іх сімвалаў (узнагародныя рэйкі), піша блогер d-zholik.

Па сканчэнні чатырох месяцаў на ўрачыстым прыйманні ў гонар дня абаронцаў айчыны, які адбыўся з удзелам вярхоўнага галоўнаначальніка Аляксандра Лукашэнкі 23 лютага 2012 года, на левым баку грудзей палкоўніка Шпегуна ўжо ганарліва красаваліся цэлых шэсць медалёў.

Праўда, спрэс «пескавыя» ды юбілейныя.

Першыя два ў вышэйшым шэрагу - медалі «За бездакорную службу» 2-й і 3-й ступені, узнагароджанне якімі праводзіцца адпаведна за пятнаццаць і дзесяць каляндарных гадоў умоўна бездакорнай службы.

Медаль быў заснаваны яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў Вярхоўным Саветам, належыць да дзяржаўных узнагарод.

Наступны за імі - юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў».

У адпаведнасці з парадкам медалём ўзнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія стала жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь і непасрэдна бралі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. А таксама вайскоўцы Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў, дзяржаўныя службоўцы ды іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у гераічна-патрыятычнае выхаванне грамадзян РБ, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў.

Улічваючы правілы нашэння дзяржаўных узнагарод, ясна, што ўсе наступныя тры медалі начальніка ААЦ яшчэ менш значныя і ніякай асаблівай каштоўнасцю не валодаюць.

Усе пастановы Лукашэнкі аб узнагароджанні «пескавымі» і юбілейнымі медалямі Шпегуна Сяргея Васільевіча спрэс засакрэчаныя.

Як раней пісаў блогер, мяркуючы з рассаджвання на нарадах Лукашэнкі, можна меркаваць аб тым, што Аперацыйна-аналітычнаму цэнтру адводзіцца панавальная роля, ён лічыцца нават важнейшым за Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Нагадаем, у 2010 годзе быў прыняты ўказ Лукашэнкі «Аб цэнзуры інтэрнэту», што абавязаў правайдэраў весці рэгістрацыю карыстальнікаў і захоўваць інфармацыю пра выкананыя ім паслугі. Кантроль інтэрнэту быў даручаны Аперацыйна-аналітычнаму цэнтру (ААЦ) пры Лукашэнку. На падставе пастаноў ААЦ ды іншых кампетэнтных органаў складаецца спіс забароненых рэсурсаў. Правайдэры ў абавязковым парадку блакуюць доступ да іх для дзяржорганаў, устаноў адукацыі і культуры. Сярод забароненых апынуўся шэраг апазіцыйных рэсурсаў, у тым ліку сайт charter97.org.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках