1 траўня 2024, Серада, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя прыйшла на спектакль «Жывёліны» (Відэа)

31

Супрацоўнікі міліцыі зноў уварваліся на пастаноўку Свабоднага тэатра.

Увечары 18 траўня міліцыянты прыйшлі на спектакль «Жывёліны» ў Мінску. Былі перапісаныя прозвішчы ўсіх прысутных гледачоў і актораў. Пры гэтым самі міліцыянты, якія былі як у форме, так і ў цывільным, адмовіліся паказваць дакументы.

Нагадаем, што Свабодны тэатр працуе ў прыватным доме ў Менску, бо іншай пляцоўкі ў тэатра няма, усё яго пастаноўкі забароненыя ў Беларусі.

Дырэктарка «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда ў інтэрв'ю charter97.org выказала здагадку, што міліцыянты наважылі, што спектакль «Жывёліны» - пра іх, хоць п'еса напісаная адной з акторак тэатра пра суседзяў, якія злоўжываюць трункамі. Прыход міліцыі дырэктарка СТ звязвае таксама са сваім нядаўнім выступам на Форуме свабоды ў Осле.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках