25 красавiка 2024, Чацвер, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ланская без гарэлкі заняла 16-е месца

442

Пераможцам «Еўравізіі» стала Эмілі дэ Форэст з Даніі.

У выніку галасавання ейная песня «Only Teardrops» набрала 279 балы. Такім чынам, наступны конкурс «Еўравізіі» пройдзе ў Даніі.

Другое месца заняў Фарыд Мамедаў з Азэрбайджана з песняй «Hold me» (234 балы), на трэцім - украінка Злата Огневіч з песняй «Gravity» (214 балаў).

У першы дзясятак таксама трапілі Нарвэгія, Расея, Грэцыя, Італія, Мальта, Нідэрланды і Вугоршчына.

Тэлегледачы з Беларусі аддалі 12 балаў Украіне, 10 - Азэрбайджану і 8 - Расеі.

Алена Ланская, якая з песняй «Soleyoh» прадстаўляла на конкурсе нашу краіну, заняла 16 месца. Максімальную ацэнку - 12 балаў - Беларусь атрымала толькі ад Украіны. Расея не паставіла нам ніводнаго бала.

Шмат якія тэлегледачы звярнулі ўвагу на тое, што пасля выступу Ланскай у кадр трапіў перакручаны афіцыйны сцяг, якім размахвалі члены беларускай дэлегацыі.

Яшчэ падчас першага паўфіналу некаторыя камэнтатары нагадалі пра скандал, у які беларуская спявачка трапіла падчас нацыянальнага кваліфікацыйнага конкурсу на «Еўравізію-2012». Тады фальсіфікацыі, дапушчаныя пры яго правядзенні, прычыніліся да таго, што Ланскую абвясцілі пераможцай. Гэта адразу звязалі з імем аднаго з «партманетаў» Лукашэнкі - Аляксандра Шакуціна, які з'яўляецца галоўным фундатарам спявачкі. Выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, які і прычыніўся да «поспеху» Ланскай на «Еўрафэсце», абярнулася нечаканым скандалам і прачуханкай, якую атрымалі ад правадыра ўсё арганізатары конкурсу, акрамя самога алігарха.

Сёлета ўдзел Алены Ланскай у міжнародным музычным конкурсе запомнілася велізарнымі выдаткамі (на падрыхтоўку спявачкі выдаткавалі блізу мільёна даляраў) і 500 літраў гарэлкі, якую беларуская дэлегацыя так і не здолела давезці да Мальмё.

Беларусь бярэ ўдзел у конкурсе «Еўравізія» з 2004 года. Самы лепшы вынік, які паказваў выканаўца з нашай краіны - шостае месца Дзмітрыя Калдуна c песняй «Work your magic» у 2007 годзе.

За дзесяць гадоў удзелу ў конкурсе «Еўравізія» беларусы ні разу не выступалі з песняй на роднай мове.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 442

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках