2 траўня 2024, Чацвер, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць гаспадара ратвэйлера распачалі крымінальную справу

138
Супраць гаспадара ратвэйлера распачалі крымінальную справу

Пракуратурай Менскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да ўладальніка сабакі заводу ратвэйлер, які пакусаў 18-гадовую дзяўчыну.

Пра гэта БелТА паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Менскай вобласці Рыгор Самойлік.

Жыхар вёскі Голацк Пухавіцкага раёна неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за выгул ратвэйлера без напысніка і павадка. На заўвагі жыхароў вёскі не зважаў.

У жніўні 2012 18-гадовая менка, якая прыехала ў вёску на выходныя дні, каталася з сяброўкай на роварах. У ровары адбыўся палом, і яны зайшлі да знаёмага для рамонту. У той жа час сюды зайшоў мужчына са сваім ратвэйлерам і спусціў жывёліну з павадка. Сабака, на якім не было намысніка, укусіў 18-гадовую дзяўчыну, што прысела поруч з ім, за твар, пракусіўшы нос і адкусіўшы частку губы.

Пракуратурай Менскай вобласці ў дачыненні да ўладальніка ратвэйлера распачатая крымінальная справа паводле арт.155 КК (прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання з неасцярожнасці). Маладой дзяўчыне трэба будзе перанесці некалькі аперацый.

Рыгор Самойлік нагадаў, што ў адпаведнасці з правіламі ўтрымання свойскіх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёлін у населеных пунктах Беларусі, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 4 чэрвеня 2001 года, уладальнікі сабак абавязаны выводзіць іх у выпадку патрэбы з кватэр ці іншых ізаляваных памяшканняў, а таксама з ізаляваных тэрыторый у месцы агульнага карыстання на кароткім павадку і ў напысніку. Вынятак складаюць шчанюкі ва ўзросце да 3 месяцаў і дэкарацыйныя сабакі ростам да 25 см у карку, якіх можна выводзіць на павадку без намысніка.

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках