2 траўня 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cвятар падпальваў пустыя хаты ў Гарадзенскай вобласці

25
Cвятар падпальваў пустыя хаты ў Гарадзенскай вобласці

Пажар адбыўся ў Мастоўскім раёне яшчэ ўвечары 8 траўня. Аб ім паведаміў аўтамабіліст, што праязджаў міма.

На месца выехалі 6 пажарных разлікаў. На працягу 15 хвілін ратавальнікі ліквідавалі загаранне двух пустых дамоў. У выніку пажару ў адным з будынкаў знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены. У іншым - пашкоджаны дах і зашчытак. Прычынай загарання, як высветлілі следчыя, стаў наўмысны падпал. Паводле прызнання падазраванага, ён спрабаваў развесці агонь і ў трэцім доме, але вогнішча не разгарэлася, паведамляе тэлеканал ОНТ.

«Мастоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 218 «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам». Ва ўчыненні гэтага злачынства падазраецца мясцовы жыхар 1957 года нараджэння, прыёр касцёла. Ён напісаў заяву аб прыходзе з пакаяннем. Падчас допыту і праверкі паказанняў на месцы ён цалкам пацвердзіў свае сведчанні», - паведаміў Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік Управы Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Цяпер следчыя высвятляюць матыў учынення злачынства і падлічваюць суму прычыненай шкоды. Мера стрымання ў дачыненні да падазраванага пакуль не абіралася.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках