2 траўня 2024, Чацвер, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт кампаніі US Airways прызямліўся на чэрава (Відэа)

8
Самалёт кампаніі US Airways прызямліўся на чэрава (Відэа)

Пасажырскі лайнэр амэрыканскай авіякампаніі US Airways зрабіў экстранную пасадку ў міжнародным аэрапорце «Ньюарк Лібэрці» на ўсходзе ЗША.

Пра гэта паведаміў у суботу AP прадстаўнік авіякампаніі Дэўен Андэрсан.

З ягоных слоў, на борце турбапрапэлернага самалёта знаходзіліся 31 пасажыр і тры чальцы экіпажу.

Пілот не здолеў выпусціць шасі, і самалёт сеў на чэрава. Папярэдне пажарныя службы нанеслі пену на пасадкавую паласу. Са слоў Андэрсана, корпус самалёта «бліскаў, але не загарэўся». У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Лайнэр вылецеў з Філадэльфіі. Калі самалёт наблізіўся да аэрапорта «Ньюарк Лібэрці», пілот выявіў няспраўнасць у шасі. Ён зрабіў некалькі колаў над Ньюаркам, аднак так і не змог выпусціць шасі. У выніку ён наважыў пасадзіць лайнэр на фюзеляж.

Пасля прызямлення пасажыры былі эвакуяваныя ў тэрмінал аэрапорта.

Спецыялісты з Нацыянальнага дэпартамэнта бяспекі на транспарце расследуюць абставіны інцыдэнту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках