2 траўня 2024, Чацвер, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд

11
У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд

У Беларусі 18 траўня быў пабіты тэмпературны рэкорд дня 34-гадовай даўніны.

Паводле звестак рэсурсу пра надвор’е meteoinfo.by, у Віцебску паветра прагрэлася да 32,5 градусаў вышэй за нуль. Гэта на 1,4 градуса больш за ранейшы максімум, зафіксаваны ў 1979 годзе ў Васілевічах (Гомельская вобласць).

У самім Віцебску рэкорд гэтага дня складаў плюс 28,8 градуса (зарэгістраваны ў 1938 годзе). Сярод абласных цэнтраў абнавіліся максімумы ў Гомелі (30,6 супраць 29,9 у 2007 годзе) і Магілёве (29,3 супраць 29 ў 1979 годзе).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках