2 траўня 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гальчанюк забяспечыў ЗША «бронзу» на ЧС у хакеі

18
Гальчанюк забяспечыў ЗША «бронзу» на ЧС у хакеі

Зборная ЗША заняла трэцяе месца на чэмпіянаце свету. Вызначальны гол забіў беларус Алекс Гальчанюк.

Сёння таксама адбыўся матч за трэцяе месца. Зборная ЗША нанесла паразу зборнай Фінляндыі з лікам 3:2 (2:0, 0:0, 0:2, 0:0, 1:0). Шайбы Крэйга Сміта (1-я хвіліна) і Пола Шцястнага (16) паставілі ў цяжкае становішча фінаў, якія ў трэцім перыядзе адыграліся намаганнямі Лаўры Карпікоскі (49, 53). Вызначальную шайбу ў серыі булітаў закінуў беларус Алекс Гальчанюк.

Нагадаем, у чвэрцьфінале Чэмпіянату свету ў хакеі Гальчанюк ужо дапамог ЗША распляжыць зборную Расеі з лікам 8:3. Сын вядомага беларускага хакеіста Аляксандра Гальчанюка, давёў у другім перыядзе лік да разгромнага - 1:4.

Дарэчы, матч ЧС у хакеі за першае месца, будзе судзіць беларус Іван Дзядзюля.

Фінальную гульню першынства планеты паміж зборнымі Швецыі і Швайцарыі на лёдзе стакгольмскай «Глобэн-Арэны» пачнецца сёння а 21.30 паводле менскіага часу. Галоўнымі суддзямі матчу стануць расейскі рэферы Канстанцін Аленін і Антанін Ерабэк з Чэхіі. Яшчэ адным лінейным арбітрам, акрамя беларуса Івана Дзядзюлі, стане Джэсі Уілмот з Канады.

Гальчанюк забяспечыў ЗША «бронзу» на ЧС у хакеі. Фота: iihf.com

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках