5 траўня 2024, Нядзеля, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: Беларусь - горшая краіна для журналістаў

3
Freedom House: Беларусь - горшая краіна для журналістаў

Міжнародная праваабарончая арганізацыя апублікавала штогадовы даклад аб свабодзе СМІ.

У 2012 годзе адзначаны беспрэцэдэнтна нізкі адсотак людзей, якія жывуць у краінах са свабоднай прэсай - менш за 14%, гаворыцца ў ім.

Даклад апублікаваны напярэдадні Міжнароднага дня свабоды прэсы, паведамляе «Голас Амерыкі».

Катэгорый у дакладзе тры: свабодныя, часткова свабодныя і несвабодныя краіны. На маштабнай мапе на сцяне вашынгтонскага музея СМІ Newseum - шмат чырвонага, які адзначае несвабодныя краіны, шмат жоўтага - часткова свабодныя краіны. Са 197 краін 63 названыя свабоднымі (у мінулым годзе іх было 66), 70 - часткова свабоднымі, 64 - несвабоднымі. Некаторыя паляпшэнні назіраюцца ў Афганістане, Арменіі, Грузіі, аднак у цэлым - упершыню за час публікацыі дакладу, пачынаючы з 1980-х гадоў, - у гэтым годзе ўсе восем змяненняў статусу краін былі ў негатыўным кірунку - у асноўным пераход часткова свабодных краін у разрад «несвабодных»: у прыватнасці, Эквадор і Парагвай з краін з часткова свабоднай прэсай перавандравалі ў катэгорыі несвабоднай.

Аўтары дакумента адзначаюць парадокс - СМІ становяцца разнастайней, але аўтарытарныя рэжымы стаяць на варце - як і экстрэмісцкія арганізацыі і крымінальныя групоўкі.

Першае месца ў свеце займаюць Нарвегія і Швецыя з самай свабоднай прэсай, далей некалькі краін Заходняй Еўропы. ЗША - на 23-м месцы.

Горшымі краінамі для журналістаў названыя Беларусь, Куба, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінея, Іран, Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан - у іх, згодна з дакладам, незалежных СМІ фактычна не існуе. Расея, Азербайджан і Казахстан «выклікаюць асаблівую занепакоенасьць» - прычым Расея фігуруе сярод аўтарытарных рэжымаў, якія актыўна душаць свабоду слова, нароўні з Кітаем і Іранам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках