19 сакавiка 2024, aўторак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: У Беларусі нельга казаць пра ўдзел у выбарах

12
Анатоль Лябедзька: У Беларусі нельга казаць пра ўдзел у выбарах

Без зменаў правілаў гульні казаць пра ўдзел у выбарах заўчасна.

Такім чынам лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пракаментаваў у інтэрв'ю сайту charter97.org чарговую ініцыятыву руху «За свабоду», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ, якая была агучаная сёння ў Менску.

<>i/«Аб'яднаная грамадзянская партыя вітае дзеянні, накіраваныя на кансалідацыю і аб'яднанне, таму што мы спадзяемся, што яны дадуць вынік. Ці будзе эфект ад дэкларацыі «За свабоду», «Гавары праўду» і Партыі БНФ - пакажа толькі час. Пакуль гэта проста заява.

Натуральна, што ў Беларусі трэба казаць не пра ўдзел у выбарах, а пра палітычныя кампаніі. У нашай краіне выбараў няма ўжо амаль 20 гадоў. Без змены правілаў гульні Лукашэнка зможа «выйграць» любыя выбары і рэферэндумы - як гэта рабіў у свой час Гітлер.

Мы неаднаразова заклікалі у тым ліку і гэтыя арганізацыі накіраваць свае намаганні менавіта на змены гэтых правілаў. А гэтага можна дабіцца толькі тады, калі на вуліцу выйдуць не 30-40, а 300-400 тысяч чалавек. З тымі, хто ставіць такую задачу, мы гатовыя працаваць», - заявіў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, сёння рух «За свабоду», Партыя БНФ і грамадзянская кампанія «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак кампаніі «Народны рэферэндум». На прэс-канферэнцыі тры арганізацыі заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. Па словах аднаго з удзельнікаў, Уладзіміра Някляева, супрацоўніцтва разлічана, па меншай меры, на тры бліжэйшыя выбарчыя кампаніі - мясцовыя, прэзідэнцкія і парламенцкія «выбары».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках