Novotel будуе гасцініцу ў Менску
14- 20.05.2013, 16:03
У беларускай сталіцы пачынаецца будаўніцтва шматфункцыянальнага гасцінічнага комплексу Novotel Minsk Mayakovskaya.
Гасцініцу пабудуюць у раёне вуліцы Маякоўскага, дзе цяпер узводзіцца жылы квартал «Чэрвеньскі парк». Праект рэалізуюць дэвелаперская кампанія СТАА «Лада АМС-Інжэнерынг» і французскі гасцінічны аператар Accor, пад кіраваннем якога і будзе знаходзіцца гатэль, перадае БелТА.
Чатырохзоркавая гасцініца расцягнецца на 11 паверхаў і зможа адначасова прыняць 382 пастаяльцаў у 191 нумары. У гатэлі будзе басейн, SPA-салон, фітнэс-цэнтр, рэстаран, медыцынскі цэнтр хірургіі, супермаркет, казіно, забаўляльны цэнтр і аддзяленне банка.
Нагадаем, нядаўна кіраўнік прыняў удзел у адкрыцці «Прэзідэнт-гатэля» ў Менску.
На гэты раз у цэрымоніі закладкі капсулы прымуць удзел прадстаўнікі адміністрацыі Менгарвыканкама, Ленінскага раёна сталіцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, амбасадар Францыі ў Беларусі і топ-менеджэры кампаній-інвестараў.
У цяперашні час французская сетка гасцініц брэнда Novotel уключае 395 гатэляў у 60 краінах. Першая гасцініца была пабудаваная і ўведзеная ў эксплуатацыю ўпершыню ў французскім горадзе Ліль у 1967 годзе. Гатэлі падобнага роду адрозніваюць ідэнтычныя нумары плошчай каля 25 кв.м з тэлевізарам, тэлефонам і ванным пакоем.