25 красавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутыкненні ў Стакгольме: спаленыя больш за сто аўтамабіляў

38
Сутыкненні ў Стакгольме: спаленыя больш за сто аўтамабіляў

У прыгарадзе шведскай сталіцы адбыліся пагромы, якія скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй.

Пра гэта піша мясцовы партал The Local. Пагромы пачаліся ўвечары ў нядзелю, 19 траўня і неўзабаве перараслі ў сутыкненні з паліцыяй, перадае Lenta.ru.

Як мяркуецца, падставай да беспарадкаў стала смерць жыхара сталічнага раёна Хюсбю, які быў застрэлены паліцыяй у панядзелак, 14 траўня. 69-гадовы мужчына меў пры сабе мачэтэ і пагражаў паліцыянтам.

Па дадзеных паліцыі, у пагромах удзельнічалі 50-60 маладых людзей. Яны спалілі аўтамабілі, як тыя, якія стаялі на вуліцы, так і ў адным з гаражоў. З-за пажару прыйшлося эвакуяваць каля 50 чалавек. Пасля таго, як на месца падзей прыбыла паліцыя, маладыя людзі сталі закідваць прадстаўнікоў правапарадку камянямі. Трое паліцыянтаў пацярпелі. Беспарадкі спыніліся да 5:30 раніцы панядзелка па мясцовым часе, ніхто з удзельнікаў сутыкненняў з паліцыяй не быў арыштаваны.

Раён Хюсбю, дзе адбыліся беспарадкі, населены ў асноўным прыезджымі з іншых краін. Па дадзеных на 2007 год, больш за 80 адсоткаў з больш чым 10 тысяч жыхароў раёна былі імігрантамі ў першым ці другім пакаленні.

Нагадаем, учора ў Стакгольме завяршыўся Чэмпіянат свету па хакеі, які выйграла зборная Швецыі.

Фота: AFP

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках